Валавая замежная пазыка Беларусі на 1 студзеня 2010 году дасягнула 45% ВУП краіны ($22,03 млрд), у той час як на 1 студзеня 2009 году яна складала 24,9% ВУП ($15,15 млрд), паведамляе Нацбанк.

Пры гэтым у пераліку на душу насельніцтва валавая замежная пазыка на 1 студзеня 2010 перавысіла $2,3 тыс. супраць $1,6 тыс. на 1 студзеня 2009 году.

Паводле дадзеных Нацбанка РБ, на абслугоўванне замежнай пазыкі ў 2009 годзе было накіравана $ 5,822 млрд. (11,9% ВУП або 23,4% экспарту), з якіх $ 5,347 млрд склалі выплаты па асноўнай пазыцы, а $ 475,6 млн — плацяжы па працэнтах.

У 2008 годзе абслугоўванне замежнай пазыкі абышлося ў $ 6,449 млрд (10,6% ВУП або 17,4% экспарту), у тым ліку плацяжы па асноўнай пазыцы — $ 5,961 млрд., па працэнтах — $ 488 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?