Больш дзесяці разоў стукнуў знаёмца па галаве 27‑гадовы жыхар Баранавічаў. Такім чынам ён спрабаваў даведацца пін‑код доступу да банкаўскай карткі.

Перад гэтым мужчыны разам добра выпілі. Калі гарэлка скончылася, мужчына, якому вельмі хацелася працягнуць «банкет», забраў у знаёмца банкаўскую картку і, даведаўшыся ва ўладальніка пін‑код, пайшоў здымаць грошы. Каля банкамата высветлілася, што пацярпелы назваў не тыя лічбы.

Вярнуўшыся ў кватэру, мужчына зноў пачаў збіваць хлопца па галаве. Але той сапраўдныя лічбы так і не назваў. Тады крыўдзіцель абрабаваў пацярпелага — забраў 3000 рублёў, запальнічку і латарэйны білет.

Міліцыя высветліла, што раней парушальнік ужо адбываў пакаранне за разбой. Цяпер яму пагражае да 6 год пазбаўлення волі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?