Арганізатары чэмпіянату свету па футболе 2010 года ў Паўднёва‑Афрыканскай Рэспублікі абвясцілі склад артыстаў, якія возьмуць удзел у канцэрце, прысвечаным адкрыццю турніру. На сцэну выйдуць як мясцовыя папулярныя артысты, так і замежныя поп‑зоркі.

Сярод іншых сваю згоду на ўдзел у святочным шоу далі спявачкі Шакіра і Аліша Кіс, а таксама гурт Black Eyed Peas і R & B‑выканаўца Джон Леджэнд.

Сярод паўднёваафрыканскіх музыкаў, якія выступяць на адкрыцці ЧС, варта адзначыць малады калектыў з Ёханэсбурга BLK JKS, якія праславіліся пасля запісу пласцінкі «After Robots», а таксама інды‑гурт The Parlotones. Генеральны сакратар ФІФА Джерам Валкі заявіў, што вельмі уражаны складам удзельнікаў шоу, прымеркаванага да адкрыцця першынства свету.

«Тое, што нам удалося сабраць столь таленавітых выканаўцаў, сведчыць пра дзіўную сувязь футбола і музыкі», — адзначыў Валк.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе щ Паўднёва‑Афрыканскай Рэспублікі з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2010 года. Гэты турнір стане першым чэмпіянатам свету па футболе ў гісторыі, які будзе прымаць афрыканская краіна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?