Сацыяльная сетка Facebook ўпершыню абышла пошукавы партал Google па наведвальнасці ў ЗША. Паводле звестак кампаніі Hitwise, на мінулым тыдні на абодва сайты давялося па 14% запытаў ўсіх карыстальнікаў у краіне: 7,07% на Facebook і 7,03% на Google.

 Карыстальнік у ЗША праводзіць наFacebook па 6,5 гадзін у месяц.

Карыстальнік у ЗША праводзіць на
Facebook па 6,5 гадзін у месяц.

Нягледзячы на тое што лідэрства найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі можа апынуцца часовым, рух ад «пошукавага» ў бок «сацыяльнага» інтэрнэту відавочны, зазначаюць эксперты Hitwise.

Напрыклад, яшчэ летась на Facebook прыходзілася ўсяго 2% ад усіх запытаў карыстальнікаў у ЗША.

У той жа час, нягледзячы на тое, што сацыяльныя сеткі актыўна павялічваюць колькасць сваіх карыстальнікаў (у красавіку 2009 года сетка Facebook перасягнула адзнаку ў 200 млн. карыстальнікаў, а ўжо ў лютым 400 млн.), зарабіць шмат яны на іх пакуль не могуць.

Сёлета, паводле падлікаў экспертаў, Facebook зможа зарабіць ад 1 да 1,5 млрд. даляраў, у той час як у мінулым годзе, напрыклад, Google атрымаў прыбытак у 23,7 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?