Гасцявы матч адборачнага раўнду чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года паміж нацыянальнымі зборнымі Францыі і Беларусі адбудзецца 3 верасня 2010 г.

Нагадаем, што на сустрэчы прадстаўнікоў нашай адборачнай групы ў Люксембургу, якая адбылася 19 лютага, было вызначана, што матч Францыя — Беларусь пройдзе 3 ці 4 верасня 2010 года.

7 верасня ў Мінску пройдзе матч Беларусь — Румынія.

У нашай адборачнай групе гуляюць таксама зборныя Босніі, Албаніі і Люксембурга.