Фэст беларускай аўтарскай песьні й паэзіі «Аршанская бітва – 2006» адбудзецца сёлета 9 верасьня. Пачатак а 19-й.

Фэст адбываецца на месцы Аршанскае бітвы 1514 г. – правым беразе Дняпра, дзе ў яго ўліваецца рэчка Крапівенка. Ён доўжыцца ўсю ноч, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Фэст праходзіць на адкрытым паветры ля ракі, варта падумаць пра цёплую вопратку, ежу і намёт. Дровы для вогнішча будуць на месцы.

Даезд

З чыгуначнага вакзалу на аўтобусе ці маршрутцы №11 да аўтавакзалу (канцавы). Далей – аўтобусам «Ворша–Дуброўна» да прыпынку «Гацькаўшчына». Гуртам можна наняць маршрутку з вакзалу проста да Гацькаўшчыны.

Таксама аўтобусам або маршруткай можна ад’ехаць ад прывакзальнае плошчы да прыпынку «Цэнтар», затым ад Цэнтральнай плошчы, што ля Дому гандлю (прыпынак за помнікам Леніну), сесьці на аўтобус ці маршрутку «Ворша–Дуброўна» і ехаць да прыпынку «Гацькаўшчына». Адтуль да месца фэсту 1 км.

Ахвотныя дапамагчы могуць тэлефанаваць: 319-65-74 (Генадзь).

Дадатковая інфармацыя: 291-62-38 (Юрка).

Спадарожныя цікавосткі

Абапал Цэнтральнай плошчы Воршы – музэй Уладзімера Караткевіча і Прыдняпроўскі парк з помнікам на месцы яго хаты.

У парафіяльным касьцёле Сьв.Язэпа (вул.Савецкая) захоўваецца копія карціны ХVI ст. «Аршанская бітва»; да касьцёлу ад прывакзальнае плошчы можна даехаць маршрутам №1 (прып. «Швейная фабрыка»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0