У кожнага хлопца на гэтай зямлі
Ёсць кропля сапраўднай ірляндскай крыві
Зялёнай, як пушча вясною!
Калі раптам у сэрца патрапіць яна,
У душы ў цябе заквітнее вясна,
І ты заспяваеш са мною!

Вочы колеру канюшыны!
Гэй-го! Святы Патрык з намі!
Зялёная выспа – наша айчына!
Гэй-го! Чуеш, як мы спяваем?!

Каб на душы тваёй стала лягчэй –
У паб завітай, вазьмі піва хучэй,
Лепш за ўсё, каб гэта быў Гінэс,
У пену піўную ты носам нырні,
Адкрый свае чакры, у астрал зазірні!
А калі ні з кім піць – запрасі нас!

Вочы колеру канюшыны!
Гэй-го! Святы Патрык з намі!
Хто піва не п’е — той не мужчына!
А як вып’ем — заўсёды спяваем!

Сваёй прыгажосці не страціць Айчына,
Пакуль у ёй хапае прывабных дзяўчынак,
Якія нам так даспадобы!
Хай будуць спачатку насамі круціць,
Мы ведаем як гэта можна змяніць:
Дзяўчаткі, паслухайце словы!

Вочы колеру канюшыны!
Гэй-го! Святы Патрык з намі!
У сябе закахаем любую жанчыну!
Гэй-го, сцеражыся! Спяваем!

Калі ж на вайну нас жыццё павядзе
Шкада тых, хто стане ў нас на сцязе,
Бо Патрык нас не пакіне!
Даруй нашым ворагам хуткую смерць,
Бо гэтак жа сама будзем мы пець,
Калі з іх апошні загіне!

Вочы колеру канюшыны!
Гэй-го! Святы Патрык з намі!
Ад ворагаў мы абаронім айчыну!
З жыццём развітайся! Спяваем!

Вочы колеру канюшыны!
Гэй-го! Святы Патрык з намі!
Зялёная выспа — наша айчына!
Гэй-го! Чуеш, як мы спяваем?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?