18.03.2010 / 17:14

Яўген Ворсін абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі 1

18 сакавіка на пазачарговай выбарчай канферэнцыі Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» былы міністр спорту і туруыму Яўген Ворсін быў абраны кіраўніком ФХРБ.

Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. Ворсіна вылучылі Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя хакея», а таксама адміністрацыя і трэнерскі калектыў хакейнага клуба «Гомель».

Нагадаем, што 21 студзеня на нечарговай канферэнцыі Уладзімір Навумаў склаў з сябе паўнамоцтвы старшыні ФХРБ, аднак новы кіраўнік абраны не быў, і часовым выканаўцам абавязкаў старшыні стаў спартыўны дырэктар федэрацыі Уладзімір Швабоўскі.

***

Яўген Ворсін нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Ульянаўск. Пасля службы ў войску скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры. Тут гуляў у хакей з шайбай за мінскія СКІФ (у першынстве БССР) і «Тарпеда» (у другой лізе чэмпіяната СССР). Працаваў у аддзеле футбола спорткамітэта БССР, з’яўляўся начальнікам спортуправления Міністэрства адукацыі. З красавіка 1999‑га па снежань 2002 года быў міністрам спорту і турызму Беларусі, пасля чаго працаваў у структурах СНД і ЕўрАзЭС (Еўразійскай эканамічнай супольнасці). Зараз з’яўляецца намеснікам генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

У розныя гады Федэрацыю хакея Беларусі ўзначальвалі Яўген Анкуда, Леў Кантаровіч, Юры Бародзіч і Уладзімір Навумаў.

nn.by, біяграфічныя звесткі БЕЛТА

0
Юрасёнак / Адказаць
18.03.2010 / 18:14
Мяркую, правільна будзе старшынёМ, бо ён жа мужчына)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру