У параўнаньні «працаўладкаваньня» Віктара Лукашэнкі і Вітаўта Мілінкевіча сп.Фядута не карэктны, паколькі ўладкаваньне на працу і адсыланьне па навуку – рэчы ня цалкам тоесныя. Акрамя таго, сын Мілінкевіча карыстаецца праграмай Каліноўскага на агульных падставах, чаго ня скажаш пра працаўладкаваньне Віктара Лукашэнкі. Вітаўт Мілінкевіч мае поўнае права ўдзельнічаць у праграме Каліноўскага, бо адпавядае ўсім яе патрабаваньням (напрыклад, быў актыўны на Плошчы і быў неаднаразова затрыманы). Заява Мілінкевіча-старэйшага: «З майго сына павінны патрабаваць, як зь любых іншых» – нармальна ўкладваецца ў сыстэму эўрапейскіх дэмакратычных вартасьцяў.

Здавалася б, якраз сп.Фядуту не выпадае вучыць Аляксандра Мілінкевіча маральнасьці ў грамадзкім захаваньні. Па-першае, сп. Фядута ў свой час быў камсамольскім, а потым лукашэнкаўскім функцыянэрам. Мілінкевіч жа ня стаў ні тым ні другім. Па-другое, Мілінкевіч разам з сынамі змагаўся на Плошчы, у той час як сп.Фядуты там не было. Адсюль вынікае, што роля рупліўцы грамадзкай маралі сп.Фядуту, мягка кажучы, ня надта пасуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?