Славуты аўстралійскі паляўнічы на кракадзілаў Стыў Ірвін загінуў ад удару ската-шыпахвоста, які пракалоў яму сэрца і частку лёгкага.

Выпадак здарыўся ля гораду Порт-Даглас (штат Квінслэнд) на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Аўстраліі. Там Стыў браў удзел у здымках фільму пра падводны сьвет Аўстраліі.

Гелікоптэр з мэдыкамі прыляцеў занадта позна і выратаваць паляўнічага-шоўмэна не ўдалося.

Стыў Ірвін быў дырэктарам Аўстралійскага заапарку ў Квінслэндзе. А славу здабыў – разам са сваёй жонкай амэрыканскай Тэры Ірвін – як аўтар знакамітага прыгодніцкага дакумэнтальнага сэрыялу «Лавец кракадзілаў», у якім ня раз балансаваў на мяжы жыцьця і сьерці.

Сэрыял ідзе на канале Animal Planet і карыстаецца заслужаным посьпехам у гледачоў ва ўсім сьвеце. У тым і ліку і ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0