Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ўзнагародзіў чальцоў нацыянальнай зборнай па рэгбі і іх трэнера ордэнамі Гонару за перамогу ў суботнім матчы над камандай Расіі.

«Грузінскія заўзятары назвалі ўчорашні матч – матчам гонару. Хачу перадаць усім удзельнікам матчу ордэны Гонару», – сказаў прэзідэнт.

Акрамя таго, нароўні з прэміяй Федэрацыі рэгбі Грузіі рэгбісты атрымаюць дадатковую прэмію за перамогу. Таксама, паводле Саакашвілі, згодна з прынятым разам з мэрыяй рашэннем, будзе выдзелены ўчастак зямлі, на якім будзе пабудаваны дом для рэгбістаў.

«Хачу шчыра падзякаваць вам за тое, што вы зрабілі ў суботу», – сказаў Міхаіл Саакашвілі.

Прэзідэнт Грузіі сёння падпісаў новую прэзідэнцкую праграму развіцця рэгбі. У рамках гэтай праграмы будзе паскорана будаўніцтва стадыёнаў для рэгбі ў Батумі, Кутаісі, Тбілісі і Поці.

Летам у Батумі пройдзе турнір па рэгбі сярод камандаў краін прычарнаморскага басейна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?