Дзевяць медалёў — дзве залатыя і сем бронзавых — заваявалі беларускія спартсмены на Х зімовых Паралімпійскіх гульнях, якія прайшлі з 12 па 21 сакавіка ў канадскім Ванкуверы.

У заключны дзень спаборніцтваў Людміла Валчок заняла трэцяе месца ў фінале лыжнага спрынту на 1 км (седзячы). Усяго на яе ліку чатыры ўзнагароды (дзве залатыя і дзве бронзавыя) — лепшы вынік у камандзе.

Узнагароды заваявалі:

«золата» — Людміла Валчок (лыжныя гонкі, седзячы, 5 і 10 км):

«бронзу»Васіль Шапцябой (біятлон, са слабым зрокам, гонка пераследу, 3 км; лыжныя гонкі, са слабым зрокам, свабодны стыль, 20 км), Людміла Валчок (лыжныя гонкі, седзячы, спрынт, 1 км), Ядвіга Скорабагатая (лыжныя гонкі, са слабым зрокам, свабодны стыль, 15 км), Дзмітрый Лобан (лыжныя гонкі, седзячы, 10 км), Ларыса Варона (лыжныя гонкі, стоячы, класічны стыль, 5 км), жаночая лыжная эстафета 3 па 2,5 км (Ларыса Варона, Людміла Валчок, Ядвіга Скорабагатая).

Па колькасці залатых медалёў на зімовай Паралімпіядзе беларускія спартсмены ўстанавілі рэкорд, а па агульнай колькасці ўзнагарод паўтарылі дасягненне 2006 года. Тады ў Турыне было заваявана таксама дзевяць медалёў (залаты, шэсць сярэбраных і два бронзавыя).

У заключным відзе праграмы ванкуверскай Паралімпіяды (лыжны спрынт на 1 км класічным стылем, стоячы) Ларыса Варона дапамагла прынесці дзесяты медаль, але заняла чацвёртае месца сярод чатырох удзельніц фіналу. Усяго ў беларускіх паралімпійцаў шэсць «драўляных медалёў».

Медальны залік (разыграна 64 камплекты ўзнагарод):

1. Германія — 13 залатых, 5 сярэбраных, 6 бронзавых (усяго 24)
2. Расія — 12, 16, 10 (38)
3. Канада — 10, 5, 4 (19)
4. Славакія — 6, 2, 3 (11)
5. Украіна — 5, 8, 6 (19)
6. ЗША — 4, 5, 4 (13)
7. Аўстрыя — 3, 4, 4 (11)
8. Японія — 3, 3, 5 (11)
9. Беларусь — 2, 0, 7 (9)
10. Францыя — 1, 4, 1 (6)
11. Італія — 1, 3, 3 (7)
12. Нарвегія — 1, 3, 2 (6)
13. Іспанія — 1, 2, 0 (3)
13. Швейцарыя — 1, 2, 0 (3)
15. Новая Зеландыя — 1, 0, 0 (1)
16. Аўстрыя — 0, 1, 3 (4)
17. Фінляндыя — 0, 1, 1 (2)
18. Паўднёвая Карэя — 0, 1, 0 (1)
19. Швецыя — 0, 0, 2 (2)
20. Чэхія — 0, 0, 1 (1)
20. Польшча — 0, 0, 1 (1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?