22.03.2010 / 15:44

Kusudama далі запаліць у Маскве даслаў чытач 1

Крыху пратэрмінаваная справаздача з культурнага жыцця.

14 сакавіка гурт Kusudama рэпрэзентаваў нашую краіну на міжнародным фэсце «Алёнчыны мроі» ў Маскве, што праходзіў цягам 2-х дзён — 13 і 14 сакавіка — на пляцоўцы клуба Plan B.

Нягледзячы на тое, што выступаць давялося першымі, музыкі здолелі адразу ж завесці залу. Падвоеная экспрэсія музыкі і яе падачы імгненна прывялі ў дзеянне механізм выбуховага музычна-танцавальнага прыстасавання. Удзячная публіка лавіла кожны рух музыкі, спрабуючы прачытаць наступны віток яе развіцця. Менавіта так, бо кампазіцыі гурта вельмі насычаныя і стылістычна разнастайныя. Здаецца, яны сабраныя з асобных кавалачкаў, аднак увесь цымус якраз у смачнасці структурна складанага міксу. Калі гэткі кактэйль прыгатаваць механічна, дык адпаведны эфект застанецца недасяжным, а менавіта ён і з’яўляецца асноўным паказнікам якасці і вартасці музычнага прадукту, што ў поўнай меры змаглі ацаніць усе прысутныя на мерапрыемстве.

Наступным пунктам на мапе вандраванняў музыкаў з’яўляецца Кіеў, дзе Kusudama выступяць у межах Дзён правільнай беларускай музыкі 25 сакавіка разам з «Серебряной свадьбой».

0
Сьцяпан / Адказаць
22.03.2010 / 16:45
Што значыць "далі запаліць" - мля, і гэта першая беларуская газэта. Вучыце мову лепей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру