Галкіпер бразільскага клуба «Сан‑Паўлу» Ражэрыу працягвае ўсталёўваць дзіўныя рэкорды.

У чарговым матчы нацыянальнага першынства супраць клуба «Можы Мірым», які быў выйграны яго камандай з буйным лікам 3:0, галкіперу з пенальці ўдалося чарговы раз адправіць мяч у сетку суперніка.

Гэта быў ужо 89‑ы гол у прафесійнай кар’еры 37‑гадовага галкіпера. Апошні гол футбаліста стаў для яго чацвёртым ў гэтым сезоне.

Бразілец ужо апярэджвае такіх галкіпераў, як харызматычны парагваец Хасэ Луіс Чылаверт (56 мячоў) і калумбіец Рэне Ігуіта (52).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?