З ліпеня 2010 года ў Беларусі пачнуць выдаваць правы кіроўцы новага ўзору. Старыя пасведчанні будуць дзейсныя да тэрміна, пазначанага на іх, але трапіць у Еўропу з імі будзе немагчыма. З 2011 года патрабаванні Еўрасаюза становяцца больш жорсткімі, а беларускія новыя правы якраз будуць адпавядаць усім нормам.

Калі параўнаць правы новага ўзора са старымі, бачна істотная змена — пасведчанні пераклалі на расійскую мову.

Раней назвы граф «Прозвішча», «Імя», «Месца жыхарства» былі напісаны па-беларуску, а іх змест — па-расійску і па-англійску, напрыклад «ГЛЕБ/HLEB», «АЛЕКСАНДР/ALIAKSANDR».
Па жаданні кіроўцы расійская частка магла быць перакладзеная на беларускую мову. Адваротная частка, з тлумачэннем катэгорый транспартных сродкаў — цалкам па-беларуску.

У новых правах уся інфармацыя — і графы, і дадзеныя ў іх — прадстаўленая на дзвюх мовах. Расійскай і англійскай.

Па-беларуску засталося ўсяго чатыры словы — «Рэспубліка Беларусь» і «Вадзіцельскае пасведчанне».

Правы старога ўзору (фота automania.by)

Правы старога ўзору (фота automania.by)

Правы новага ўзору (інфаграфіка БЕЛТА)

Правы новага ўзору (інфаграфіка БЕЛТА)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?