22.03.2010 / 16:40

Пенсіянеры не падзялілі тэлевізар: жонка зарэзала мужа 3

Пракуратурай Кастрычніцкага раёна Магілёва распачата справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула ў выніку па неасцярожнасці смерць пацярпелага) у дачыненні да 67‑гадовай жыхаркі абласнога цэнтра.

Як паведаміла cтаршы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, дома 20 сакавіка пенсіянерка пасварылася з мужам

з‑за прагляду тэлевізійных праграм і нанесла яму ўдар нажом у спіну. 70‑гадовы муж памёр на месцы.

Пажылая жанчына затрыманая. Папярэдняе расследаванне праводзіцца следчым пракуратуры Кастрычніцкага раёна Магілёва.

0
klv / Адказаць
22.03.2010 / 17:21
Дык вось каму цікава глядзець тыя праграмы. А за права першым разгарнуць "СБ" сямейнікі не скубуцца?
0
абазнаны / Адказаць
22.03.2010 / 19:39
мужык хацеў глядзець баевік, а яна - навіны
0
Глыбоцкі Воўк / Адказаць
23.03.2010 / 00:32
Не маглі выбраць паміж навінамі на БТ і навінамі на АНТ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру