22.03.2010 / 18:09

Макей пра Герашчанку: Не згодны з палітыкай краіны — не месца ў дзяржслужбе 49

«На жаль, часам трапляюцца людзі, якія пачынаюць займаць, мякка кажучы, дзіўную пазіцыю».

«На жаль, часам трапляюцца людзі, якія, знаходзячыся на дзяржаўнай службе, публічна пачынаюць займаць, мякка кажучы, дзіўную пазіцыю, якая ідзе ў разрэз з палітыкай і інтарэсамі Беларусі», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей на рэспубліканскім семінары нарадзе ідэалагічных работнікаў, што адбыўся 19 сакавіка ў пятніцу.

«Няўжо дазволена нейкаму супрацоўніку гарадскога аддзела па справах моладзі разгортваць ў Інтэрнэце кампанію, з якой вынікае, што ў Беларусі ледзь не прыгнятаюць расейцаў і прыгнятаюць расейскую мову? Такі выпадак быў нядаўна ў Віцебскай вобласці», — прывёў прыклад кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.
«І не толькі ён у апошні час захапіўся пісанінай ў Інтэрнэце замест таго, каб якасна працаваць на сваім працоўным месцы», — дадаў Уладзімір Макей. Ён падкрэсліў:
«Публічныя выступленні дзяржаўнага чыноўніка не могуць быць выключна яго прыватнай справай. Ніхто не забараняе выказваць уласнае меркаванне і адстойваць яго, аднак ва ўмовах вострага сацыяльнага проціборства прадстаўнікі дзяржапарату не могуць станавіцца на альтэрнатыўную пазіцыю. Хацелася б катэгарычна папярэдзіць адносна падобных выпадкаў. Чалавек павінен вызначыцца: калі ён не згодны з палітыкай, якая праводзіцца ў краіне, значыць яму не месца ў дзяржслужбе».

Нагадаем, што пасля публікацыі ў НН артыкула пра выказванні віцебскага чыноўніка Андрэя Герашчанкі расійскаму парталу «Материк», апошні развіў цэлую тэорыю змовы, назваўшы сярод іншага Уладзіміра Макея «идейно близким человеком» «в литвинских кругах».

Выказванні Андрэя Герашчанкі знайшлі свой водгук у ягонай працоўнай кар’еры. Спачатку яму прапанавалі спыніць працоўны кантракт, а потым вынеслі вымову за парушэнне нормаў службовай этыкі.

Глядзі яшчэ:
Віцебскі чыноўнік абмяркоўвае міністра культуры

СП

0
Scooter / Адказаць
22.03.2010 / 18:20
"Чалавек павінен вызначыцца: калі ён не згодны з палітыкай, якая праводзіцца ў краіне, значыць яму не месца ў дзяржслужбе." --лагічна. Чакаем далейшага кадравага рашэньня па гэтай справе.
0
Кот / Адказаць
22.03.2010 / 18:28
Хаха..Макей захваляваўся не тым, што беларускай дзяржавы ды беларускай мовы не iснуе па Герашчанку, а тым што Герашчанка балбатнуў ужо потым, пра "пра прыгнёт нiбыта расейцаў ды расейскай мовы". Што цiпа гэтага няма i быць не можа. Вядома. Герашчанка й надалей працуе на сваёй пасадзе, а беларусаў на Беларусi садзяць у турмы ды звальняюць з працы, за тое што яны беларусы. Герашчанку аказваецца атрымаў выгавар, хаця павiнен быў быць як мiнiмум звольнены, як масксымум прыцягнуты да крымiнальнае адказнасьцi. I за што яму Макей даў выгавар? А за парушэньне правiл служебной этiкi..то бок за тое, што выбалбатаў сакрэт iх полiшынэля (беларускай дзяржавы не iснуе, беларускай мовы таксама). Пра што Макей нават i не згадаў.Вось такi вось Макей i лукашыная "беларуская" улада..Тым часам Алег Сурган быў асуджаны турмой i адбывае пакараньне ў турме асабовага рэжыму ў Глыбокiм за тое што вывесiў беларускi сьцяг. Гэта прыкладна як турма "Белый Лебедь" у расейскiм Салiкамску..
0
Кот / Адказаць
22.03.2010 / 18:32
Ага. чакайце Scooter, чакайце..
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру