У канцы тыдня беларусы могуць пачуць першыя веснавыя навальніцы. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Сярэднясутачная тэмпература паветра, якая ўсталюецца ў выхадныя дні, будзе на 5‑10 градусаў вышэйшая за кліматычную норму. «У чацвер нас парадуе сонца, аблокаў будзе мала, пагрэемся па‑сапраўднаму. Але ў выхадныя дні чакаюцца дажджы рознай інтэнсіўнасці, і ёсць вялікая верагоднасць таго, што ў дзённы час мы пачуем першыя веснавыя навальніцы», — расказаў Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, сапраўды веснавое надвор’е ў Беларусі ўсталюецца ў другой дэкадзе красавіка, калі тэмпература паветра будзе дасягаць спачатку 15 градусаў цяпла, а напрыканцы месяца — 22 градусаў. У красавіку сярэднямесячная тэмпература чакаецца каля кліматычнай нормы. Колькасць ападкаў таксама будзе ў межах нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?