22.03.2010 / 21:25

Нашы — «найлепшыя» 5

Упершыню амаль за дзесяць гадоў быў здзейснены пабег з маскоўскай турмы Бутырка.

Упершыню амаль за дзесяць гадоў быў здзейснены пабег з маскоўскай турмы Бутырка.

Як паведамілі Інтэрфаксу ў праваахоўных органах, уцёк грамадзянін Беларусі Віталь Астроўскі 1984 года нараджэння — ён падазраецца ў крадзяжы. Абставіны ўцёкаў невядомыя.

У апошні раз з Бутырскага ізалятара злачынцам удалося збегчы ў верасні 2001 году
— тады з турмы збеглі прысуджаныя да пажыццёвага зняволення Уладзімір Железогла і Анатоль Кулікоў, а таксама іх сукамернік Барыс Безотчаства.

Тады зняволеным удалося прабіць дзірку ў падлозе, праз гэты лаз трапіць у старыя падвалы Бутырскага замка, і выбрацца на волю ў раёне Новаслабадской вуліцы, пробіўшы асфальт.

0
Гражына / Адказаць
22.03.2010 / 21:38
загаловак "нашы найлепшыя"? Я ў шоку... Знайшлі чым ганарыцца.
0
Huminski / Адказаць
22.03.2010 / 22:18
Гражына напiсаў(ла) Сакавiк 22, 2010 у 20:38 прасьцей і з гумарам трэба на рэчы глядзець!!!
0
Сочувствующий / Адказаць
23.03.2010 / 01:15
Уладзімір Железогла, Барыс Безотчаства - блін, сёння ў мяне проста пруха ад НН!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру