фота Юліі Дарашкевіч.

фота Юліі Дарашкевіч.

У Вярхоўным судзе на працэсе па справе «ваўкавыскіх тэрарыстаў» сёння скончыўся допыт Мікалая Аўтуховіча.

Абвінавачаны зазначыў, што гэты суд для яго, сяброў, знаёмых з’яўляецца сапраўдным шокам. «Не было ніякіх падставаў для арышту. Я не ведаў сутнасці абвінавачвання, пакуль не пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы», — сказаў М.Аўтуховіч.

«Уся мая «віна» грунтуецца на паказаннях двух сведкаў. Больш ніякіх доказаў няма. Я заяўляю, што не маю ніякага дачынення да падпалаў, а таксама да падрыхтоўкі тэрактаў», — зазначыў абвінавачаны.

«Палтарак — гэта завербаваны чалавек. Я асабіста ведаю таго міліцыянта, які вербаваў Палтарака.

Ён і даваў паказанні, што ў Аўтуховіча была вялікая колькасць зброі — аўтаматаў і снайперскіх вінтовак. Пасля гэтага Лукашэнка і сказаў, чаму арыштавалі Аўтуховіча, бо нікому нельга незаконна захоўваць зброю.
А потым з’явіўся Ларын, які даў новыя паказанні», — зазначыў прадпрымальнік.

Па словах Аўтуховіча, арышт — гэта помста чыноўнікаў за ягоную антыкарупцыйную дзейнасць. «Гэта спланаваная крымінальная справа.

Аўтуховіч паскардзіўся на тыя ўмовы, як абвінавачаных дастаўляюць у суд.

«З СІЗА нас вязуць у суправаджэнні аховы з «Алмазу». Прывозяць у Вярхоўны суд, у дварэ ўжо чакаюць спецназаўцы. Якія ж мы тэрарысты?»

Абвінавачаны пачаў расказваць пра свае дачыненні з старшынём Ваўкавыскага гарвыканкаму Міхаілам Савельевым. «Як толькі Савельеў прыйшоў на пасаду, то сказаў, што ён чалавек прэзідэнта, і можаце рабіць з гэтага вывады. Вывады былі ў тым, што ў горадзе знікла законнасць. Савельеў не баяўся паказваць свае карысныя інтарэсы.

Аднойчы ён запрасіў мяне на прыватную размову да сябе ў кабінет. Дзе сказаў, што ведае пра мае сувязі ў Нямеччыне і хацеў бы набыць аўтамабіль для жонкі. Я сказаў, што добра і заўтра я прынясу вам прайс. Бачна, што чалавек чакаў зусім не гэтага.
Мы даведаліся, што Савельеў атрымаў участак для будаўніцтва дома ў Гродна», — сказаў Аўтуховіч.

Далей расказаць гэтую гісторыю не даў суддзя Цяцюхін, які зазначыў, што яна не мае дачынення да матэрыялаў справы.

«Тут вінаваты толькі адзін чалавек, які вырашыў змухляваць і зарабіць грошай». «Хто гэта?» — запытаўся суддзя. «Гэта Ларын», — адказаў Аўтуховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?