Два чалавекі пацярпелі на рынку ў горадзе Скідаль Гарадзенскай вобласьці ад падзеньня бэтоннага плоту. Пліта, якая выкарыстоўвалася як агароджа, прыціснула двух жанчын-пенсіянерак. Адна з іх атрымала чэрапна-мазгавую траўму, іншая загінула на месцы.

В. а. абавязкі старшыні Скідальскага райспажыўсаюзу Дзьмітрый Тарашчык распавёў, што абрушэньне пліты адбылося ад удару легкавіка. Кіроўца Renault прыпаркаваў машыну за некалькі мэтраў ад агароджы і пайшоў па пакупкі. Паводле словаў сп. Тарашчыка, аўтамабіль пакаціўся пад ухіл і ўдарыўся у стык паміж бэтоннымі плітамі. Ад штуршка адна з плітаў упала.

Як сьцьвярджаюць мясцовыя жыхары, гэтая частка агароджы, пабудаванай на рынку з Скідалі некалькі гадоў назад, падае ўжо не ўпершыню. У апошні раз пліта абвалілася ў мінулым годзе, але тады ніхто не пацярпеў.

Цяпер па факце гібелі чалавека распачатая крымінальная справа. Расьсьледаваньне праводзіць міліцыя і служба ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?