Заўтра а 21.25 канал ОНТ пачне жывую трансьляцыю адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы 2008 г. Галяндыя—Беларусь.

Выслухаўшы шматлікія скаргі заўзятараў на камэнтар суботняга паядынку Беларусь—Альбанія, кіраўніцтва каналу вырашыла не прыцягваць журналіста Мікалая Петрапаўлаўскага да рэпартажу заўтрашняга матчу.

Каму давераць працаваць на матчы, пакуль невядома.

Пазьней стала вядома, што Мікалай Петрапаўлаўскі трапіў з больніцу з падазрэньнем на гіпэртанічны крыз. Цяпер стан журналіста стабілізаваўся. Мэдыкі ацэньваюць яго, як стабільны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?