У 2008 Барыс Хамайда пісаў дыктоўку пад аховай аўтаматчыкаў

У 2008 Барыс Хамайда пісаў дыктоўку пад аховай аўтаматчыкаў

Вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда сёння аб 11 гадзіне выйшаў да помніка Караткевічу ў Віцебску, паставіў свой невялічкі столік з бела-чырвона-белым сцяжком і пачаў пісаць дыктоўку. Дыктаваў яму Сяргей Каваленка, каторы праславіўся зімой, вывесіўшы над галоўнай навагодняй елкай Віцебска нацыянальны сцяг. Тэкстам дыктоўкі абралі прадмову да твору Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

Як паведаміў «НН» сам Барыс Хамайда, дыктоўка працягвалася 15 хвілін. Да помніка Караткевічу хутка пад’ехала міліцэйская машына і адзінага яе ўдзельніка павезлі ў Кастрычніцкі РАУС, звінаваціўшы ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету.

Пасля затрымання Барыс Хамайда працягваў пісаць дыктоўку ў актавай залі Кастрычніцкага

РАУС Віцебска. «Адно што гэта ўжо не дыктоўка, а пераказ атрымаўся» – наракаў спадар Хамайда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?