25.03.2010 / 14:45

Янукевіча, Вячорку, Івашкевіча зарэгістравалі 4

Кандыдатамі ў дэпутаты Мінгарсавета зарэгістраваныя шэсць прадстаўнікоў Партыі БНФ.

Кандыдатамі ў дэпутаты Мінгарсавета зарэгістраваныя шэсць з сямі прадстаўнікоў Партыі БНФ.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні сталічнай арганізацыі партыі Вадзім Канапацкі.

Акрамя Канапацкага, кандыдатамі зарэгістраваныя Аляксей Янукевіч, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Карповіч, Арцём Лява.

Адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ад Партыі БНФ атрымаў толькі кіраўнік маладзёжнай арганізацыі Андрэй Крачко. У яго не быў задэклараваны аўтамабіль.

«Кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ маюць намер правесці актыўную агітацыйную кампанію. Мы не верым, што ўлады правядуць справядлівыя выбары, але будзем выкарыстоўваць сваю кампанію, каб данесці да насельніцтва пазіцыю партыі па найбольш важных сацыяльна‑эканамічных і палітычных праблемах», — сказаў Канапацкі.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што «толькі незалежны дэпутат зможа дапамагчы выбаршчыкам у вырашэнні вострых гарадскіх праблем».

0
dzievachka / Адказаць
25.03.2010 / 14:53
Крэчка, а не Крачко.
0
Клаўс Трафоб / Адказаць
25.03.2010 / 15:48
Крачко, а ня Крэчка
0
Кот / Адказаць
25.03.2010 / 17:08
Ну зразумела. Без гэтае сваёй апазiцыi яны нават ужо i выбары не могуць правесьцi.. Добры знак.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру