25.03.2010 / 14:51

Граф Прушынскі ідзе ў дэпутаты па Мінску ад БХД 10

Усяго па сталіцы зарэгістраваныя 10 чалавек ад БХД.

Граф Прушынскі.

Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў па горадзе Мінску ад аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя зарэгістраваныя 10 чалавек. Пра гэта НН паведаміў сустаршыня партыі Павел Севярынец:

Зарэгістраваныя Дзяніс Садоўскі, Любоў Каменева, Валерыя Чарнаморцава, Ірына Логвін, Пётр Барысаў, Юрый Шаблін, Леанід Скорабагаты, Ірына Губская, Таццяна Бурая і граф Аляксандр Прушынскі.

Шэсць актывістаў (Людміла Рыжыкава, Ігар Шанчук, Галіна Каржанеўская, Рыгор Літвін, Мікалай Вязьмін і Антон Вусовіч) не зарэгістраваныя, яшчэ па двух кандыдатурах (Паўла Анісенкі і Яўгена Рогача) рашэнне пакуль невядомае.

Прычынамі нерэгістрацыі шасці чалавек, паводле слоў Севярынца, сталі або няправільнае афармленне падпісных лістоў, або недакладнасці ў дэкларацыі аб даходах. Таксама, паведаміў Севярынец, у Мёрскі раённы савет дэпутатаў зарэгістраваны кандыдат Валерый Валожанка, у Гомельскі гарсавет — Яўген Якавенка, у Княжыцкі сельсавет Магілёўскай вобласці — Таццяна Шамбалава, у Бабруйскі гарадскі — Аляксандра С’янава.

Нагадаем, 27 сакавіка ў Мінску пройдзе пасяджэнне Нацыянальнай рады аргкамітэта па стварэнні БХД, дзе будзе вырашацца пытанне, прадаўжаць кампанію па выбарах у мясцовыя саветы ці арганізавана спыніць удзел у ёй.

nn.by

0
Клаўс Трафоб / Адказаць
25.03.2010 / 15:56
Ну і коньдыдаты ў БХД :)
0
Касінер / Адказаць
25.03.2010 / 16:39
Тое што яны уваходзяць у аргкамітэт не значыць, што яны зарэгістраваны ад БХД. Яны кандыдаты ад грамадзян, якія падпісаліся, а не ад незарэгістравнай партыі, якая юрыдычна проста не магла іх нікуды высунуць. І недзе ў афіцыйнай інфармацыі аб кандыдатах не будзе указана, што яны ад БХД. Не трэба блытаць розныя формы рэгістрацыі кандыдатаў. Іх з такім жа поспехам можна назваць кандыдатамі ад тавырыства паляўнічых і рыбакоў, ці кандытамі ад вегатарыянцаў, калі б яны імі былі :)
0
Scooter / Адказаць
25.03.2010 / 16:40
Ну во, нарэшце ў менскім Гарсавеце будзе свой граф! :)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру