Супрацоўнікі міліцыі перашкаджаюць праезду ў Мінск дэмакратычных актывістаў для ўдзелу ў святкаванні Дня Волі.

Паводле звестак прэс‑службы аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», прыблізна ў 13.45 на вакзале ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) былі затрыманы актывісты аргкамітэта Таісія Кабанчук, Ігар Казімірчык, Яўген Васьковіч і Максім Чарняк. Васьковіча і Чарняка абвінавацілі ў тым, што яны нібыта перавозяць наркатычныя рэчывы. Кабанчук і Казімірчыка затрымалі для праверкі дакументаў.

Як паведаміў лідэр арганізацыі «Правы альянс» Юрый Карэтнікаў, пры выездзе з Ліды (Гродзенская вобласць) былі затрыманы пяць членаў арганізацыі, якія накіроўваліся ў Мінск на машыне. Кіроўца Павел Тухачэўскі паспеў паведаміць, што супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтамабіль і ўручылі ўсім пяці позвы, згодна з якімі яны павінны з’явіцца ў мясцовае аддзяленне міліцыі ў 18.00. У позвах сцвярджаецца, што ўсе выклікаюцца ў якасці сведак, але не ўказана, па якой справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?