Ці можна гатаваць для ўсёй сям'і так, каб дарослыя скідвалі лішнюю вагу, а дзеці з апетытам елі? Можна! І ўсе будуць задаволеныя.
Гэтая тэма актуальная для большасці з нас круглы год, і вясной стаіць асабліва востра. Калі мы пачынаем насіць лёгкае адзенне, лішнія кілаграмы яскрава бачныя, і надыходзіць час для барацьбы з імі. Каб скінуць вагу, трэба менш есці і больш рухацца. Для падтрымання дыеты лепей, каб ежа была яшчэ і смачнай.
Вясновы рэцэпт
Палтус з локшынай з морквы
- • 4 філе палтуса
• 6 моркваў, цукіні
• 2 зубчыкі часнаку
• тым’ян, соль, перац, пятрушка
Моркву і цукіні нарэзаць доўгімі палоскамі, каб гэта нагадвала тонкую локшыну. Часнок таксама тонка нарэзаць. Моркву і цукіні змяшаць з часнаком, соллю, перцам і тым’янам. Пакласці на патэльню і наліць крыху вады. Палтуса нацерці соллю і перцам, пакласці ў іншую патэльню. Разагрэць духоўку да 180 °C, паставіць туды абедзве патэльні і варыць каля 20 хвілін. Скруціць локшыну гняздзечкамі, у кожнае пакласці кавалак рыбы, пасыпаць дробна нарэзанай пятрушкай. Дзецям можна падаць з рысам або бульбай, соўсам з вяршкоў або сырам пармезан.