26.03.2010 / 14:10

Рэдактарку сайту «Хартыі‑97» намінавалі на прэмію «Свабода слова» 12

Разам з Наталляй Радзінай на прэмію «Свабода слова», якую ўручае праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры», быў намінаваны сайт Хартыя‑97.

Намінацыя, у якую патрапілі прадстаўнікі Беларусі, называлася «За барацьбу супроць рэпрэсій і за дзейнасьць, накіраваную на зьмену палітычнага клімату».

Таксама ў гэтай намінацыі былі прадстаўленыя расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял», дырэктар азэрбайджанскага інстытуту правоў мэдыяў Рашыд Хаджылі і юрыст з Эфіёпіі Даніэл Бекеле. Пераможцам быў прызнаны Рашыд Хаджылі з Азэрбайджану, які займаецца абаронай ад рэпрэсій дзяржавы незалежных журналістаў і блёгераў.

«Нашы ўзнагароды ўшаноўваюць тых людзей з усяго сьвету, якія змагаюцца з цэнзурай. Гэтыя людзе больш таленавітыя за тых, хто спрабуе іх цэнзураваць», ‑‑ адзначыў на ўручэньні прэміі Джон Кампфнэр, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі «Індэкс цэнзуры».

Журналісты сайту Хартыі‑97 шмат разоў аказваліся пад ціскам беларускіх сілавікоў.

16‑га сакавіка ў кватэру, дзе працуюць журналісты сайту, уварваліся міліцыянты. Пры нападзе рэдактар сайту Натальля Радзіна была зьбіта. Міліцыянты забралі кампутары, на якіх працавалі журналісты сайту Хартыі‑97.

Радыё Свабода

0
Міколка / Адказаць
26.03.2010 / 14:36
Калі сайт, які праводзіць жорсткую цэнзуру ў каментарах да сваіх артыкулаў, намінуюць на прэмію «Свабода слова» - трэба плакаць ці смяяцца?
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
26.03.2010 / 22:44
-ЗАМОЧЫМ?!!!
0
з півбара / Адказаць
26.03.2010 / 23:24
Як піць даць ЗАМОЧЫМ!!!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру