26.03.2010 / 16:42

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца скакаць пад чыю‑небудзь дудку 6

Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы ў час уручэння дзяржаўных узнагародаў.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час уручэння дзяржаўных узнагарод.

«У свеце не засталося такіх месц, як Беларусь. Усе да каго‑небудзь ужо далучыліся, увайшлі ў склад. Усе дзяржавы — малыя, сярэднія — скачуць пад чыю‑небудзь дудку, ‑‑ сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Вядома мы разумеем, што быць Белай Руссю і незалежнасць не так проста даюцца. Але мы павінны зрабіць усё, каб захаваць сваю дзяржаву».

Прэзідэнт адзначыў, што гэта «не які‑небудзь выпад супраць волі часу. Проста наш народ заслужыў, каб мець на гэтай планеце свой кавалак зямлі, каб нашы дзеці і ўнукі нас не папракалі за тое, што мы не захавалі і не перадалі ім у спадчыну гэту зямлю — куток, куды яны заўсёды могуць вярнуцца, дзе іх заўсёды будуць чакаць іх родныя і блізкія».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што сёння робіцца ў Беларусі, накіравана на забеспячэнне бяспекі дзяржавы і захаванне яе суверэнітэту. «На тыя крыкі, якія сёння чуюцца практычна з усіх бакоў (ды і ў нас ёсць аматары паяхіднічаць: ім усё роўна з кім мы сябруем — з Захадам або Усходам, усё роўна дрэнна), — адказ просты: мы хочам захаваць сваю дзяржаву», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«А шчасце сваё мы шукаем там, дзе да нас нармальна ставяцца, прымаюць, паважаюць і дастойна плацяць за нашу працу. Я думаю, вы разумееце, аб чым ідзе размова», — дадаў ён

БЕЛТА

0
Loev / Адказаць
26.03.2010 / 16:58
Прэзідэнт адзначыў, што гэта «не які‑небудзь выпад супраць волі часу. Проста наш народ заслужыў, каб мець на гэтай планеце свой кавалак зямлі, каб нашы дзеці і ўнукі нас не папракалі за тое, што мы не захавалі і не перадалі ім у спадчыну гэту зямлю — куток, куды яны заўсёды могуць вярнуцца, дзе іх заўсёды будуць чакаць іх родныя і блізкія. І для гэтага мы павінны ведаць сваю сапраўдную гісторыю , зберагці сваю родную мову і культуру каб нашы дзеці і ўнукі нас не папракалі за тое, што мы не захавалі і не перадалі ім гэта у спадчыну.
0
Альховік Мікалай / Адказаць
26.03.2010 / 18:12
Даўно скача пад дудку імпэрскага МВФ ------------- дастойна плацяць за нашу працу Якую, абслугоўваньне кліентаў. Ды кліенты сталі пераборлівыя.
0
Кнехт / Адказаць
27.03.2010 / 00:21
ПАД ДУДКУ ІДЫЁТА Цяжка ў гэтым свеце жыць, бо паўсюдна ў ім карысць. І ўсе цягнуцца да "бога" - да цяльца, да залатога. А беларусам так ахвота скакаць пад дудку ідыёта?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру