26.03.2010 / 17:18

Скаргу Таццяны Шапуцькі на яе адлічэнне з БДУ не задаволілі 1

Суд Маскоўскага раёна Мінска не задаволіў скаргу Таццяны Шапуцькі на яе адлічэнне з БДУ. Судовы працэс прайшоў 25—26 сакавіка.

Як паведаміла Шапуцька, на судзе выступілі прадстаўнікі БДУ. Так, галоўны юрысконсульт упраўлення прававой і аналітычнай работы Мінадукацыі Таццяна Марчанка паведаміла суду, што Шапуцька была адлічаная па загадзе рэктара БДУ не толькі за пропуску заняткаў падчас сваёй паездкі ў Брусель, але і з‑за таго, што не папярэдзіла кіраўніцтва факультэта аб гэтай паездцы.

Намеснік начальніка ўпраўлення прававой работы БДУ Аксана Харошка заявіла, што да адлічэння Шапуцькі

прывялі «сістэмныя парушэнні» правілаў унутранага распарадку. Яна адзначыла, што ў лістападзе 2008 года Шапуцька была прыгаворана да адміністрацыйнага арышту на трое сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Намеснік дэкана па вучэбна‑выхаваўчай рабоце Андрэй Шыдлоўскі спаслаўся на тлумачальную запіску Шапуцькі, якую яна напісала пасля прыезду з Бруселя. На яго думку, студэнтка прызналася, што наўмысна парушыла правілы ўнутранага распарадку. Шапуцька ў адказ заявіла, што запіска была напісаная на беларускай мове, і Шыдлоўскі пераклаў яе няправільна. «Я гаварыла, што там напісана не «наўмысна», а «свядома», — адзначыла Шапуцька.

Паводле яе слоў, суд прызнаў усе аргументы прадстаўнікоў БДУ, а яе довады назваў «непераканаўчымі». «Цяпер у нас ёсць 10 дзён на тое, каб абскардзіць гэтае рашэнне суда ў вышэйшай інстанцыі. Я думаю, мы гэта будзем рабіць», — адзначыла Шапуцька.

Таццяна Шапуцька была адлічаная з БДУ 3 снежня 2009 года.

Дзяўчына вучылася на юрыдычным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Паліталогія». Прычынай адлічэння стаў яе ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы »Усходняе партнёрства» ў Бруселі 16—17 лістапада без дазволу дэканата. Аб магчымасці адлічэння стала вядома ў першы дзень форуму.

1 лютага Мінадукацыі Беларусі адмовіла дзяўчыне ў аднаўленні на юрыдычным факультэце БДУ.

0
простой человек / Адказаць
26.03.2010 / 20:46
Падонки!Как будто у них самих детей нету.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру