Ілюстрацыя gazeta.ru
На тэрыторыі Беларусі ў ноч з суботы на нядзелю (з 27 на 28 сакавіка) а 2‑й гадзіне ночы стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну наперад.
Такім чынам у адпаведнасці з парадкам вылічэння часу, вызначаным пастановай урада ад 13 мая 1996 года №317, на тэрыторыі Беларусі 28 сакавіка
будзе ажыццёўлены пераход на летні час.
Пару дзён будзе падавацца, што спіш на гадзіну меней.