26.03.2010 / 21:49

Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды» дадаўся фотарэпартаж 20

Прэмія, заснаваная муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск, была ўручана сёння ўвечары ў Польшчы.

Прэмія, заснаваная муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск, была ўручана сёння ўвечары ў Польшчы.

Беларуская студэнтка Святлана Панкавец, якая прымала ўдзел ва ўзнагароджванні, кажа, што спачатку ў музычным суправаджэнні чыталі выбраныя вершы кожнага з намінантаў. А пасля мэр Гданьска разам з старшынёй журы ўручыў прэмію лаўрэату — Уладзіміру Арлову.

Журы амаль аднагалосна выказалася за перамогу беларускага пісьменніка.

Арлоў у сваім слове падзякаваў усім.

І адзначыў, што Беларусі ў параўнанні з Польшчай яшчэ трэба пазмагацца за сваю свабоду.

Уладзімір Арлоў прадстаўляў Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды» з кнігай вершаў «Паром праз Ла-Манш». Сярод намінантаў былі паэты з Польшчы, Кіпра, Славакіі, Славеніі, Сербіі, Францыі, Швецыі.

З сарака шасці еўрапейскіх краін для ўдзелу былі выбранывосем. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па-польску. Кнігу Арлова пераклаў паляк Адам Паморскі.

Лаўрэата чакае прэмія ў памеры 100 000 злотых.

КМ, фота trojmiasto.gazeta.pl

0
В.Ш. і Л.Р. / Адказаць
26.03.2010 / 21:57
Шчыра віншуем! Поспехаў!
0
АА / Адказаць
26.03.2010 / 22:00
Віншую! Наступая - Нобель!
0
Павал / Адказаць
26.03.2010 / 22:09
Спадару Уладзiмiру сэрдэчныя вiншаваннi!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру