Рада дырэктараў дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду ўхваліла выдзяленне Беларусі завяршальнага траншу крэдыту па праграме stand-by у памеры каля 663 млн. даляраў ЗША.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе МВФ, «вынікі чацвёртага, апошняга, агляду выканання Беларуссю эканамічнай праграмы ў рамках пагаднення па крэдыце stand-by дазваляюць зрабіць неадкладную выплату» завяршальнага траншу крэдыту ў памеры 662,9 млн. даляраў,

што давядзе агульную суму выплат краіне да 3,44 млрд. даляраў ЗША.

«Беларусь дасягнула значнага прагрэсу ў ліквідацыі наступстваў эканамічнага крызісу, і выкананне абавязацельстваў па праграме stand-by застаецца здавальняючым. Вытворчасць стабілізавалася, інфляцыя зніжаецца, а золатавалютныя рэзервы павялічыліся», — заявіў 26 сакавіка на пасяджэнні рады дырэктараў намеснік генеральнага дырэктара МВФ і выканаўца абавязкаў старшыні фонду Нааюкі Шынахара.

Тым не менш, паводле яго слоў, «дэфіцыт рахунку бягучых аперацый павялічыўся ў 2009 годзе і памеры публічнага і знешняга доўгу прыкметна выраслі,

што сведчыць пра знешнюю ўразлівасць» эканомікі краіны.

***

Як раней паведамлялася, з 3 па 16 лютага ў Беларусі працавалі эксперты Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам, якія ацэньвалі выкананне беларускім урадам краіны праграмы рэформ.

Праграма stand-by была зацверджаная кіраўніцтвам МВФ у студзені 2009 года. У чэрвені памер фінансавага пакета, які выдаецца ў межах праграмы, быў павялічаны амаль на 1 млрд. даляраў. Сродкі пералічваюцца пад праграму эканамічных рэформ, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года), з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўраду. Да гэтага часу агульная сума сродкаў, выдзеленых Беларусі фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, дасягнула каля 2,88 млрд. даляраў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?