28.03.2010 / 14:32

БХД будзе працягваць удзел у мясцовых выбарах 4

Прынамсі да датэрміновага галасавання.

Аргкамітэт па стварэнні Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) будзе браць удзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прынамсі да датэрміновага галасавання. Такое рашэнне прынята 28 сакавіка на пасяджэнні Нацыянальнай рады БХД.

За далейшы ўдзел у выбарах прагаласаваў 21 чалавек, трое — супраць, сямёра — устрымаліся.

Абгрунтоўваючы гэтую пазіцыю, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Павел Севярынец растлумачыў: рашэнне ісці на выбарах да канца, без якіх-небудзь умоў, адштурхнула б ад БХД тых, хто лічыць, што вынікі выбарчай кампаніі ўсё роўна будуць сфальсіфікаваныя, што справядлівых выбараў у Беларусі быць не можа, і што ўдзел у іх азначае легітымізацыю ўлады.

«Сваім рашэннем браць удзел да датэрміновага галасавання мы паказваем фальшывасць гэтых выбараў і самога датэрміновага галасавання. Тым не менш ніхто не перашкаджае нашым кандыдатам у дэпутаты ў індывідуальным парадку браць удзел у выбарах да канца. Такое партыйнае рашэнне гэта ім дазваляе», — сказаў Севярынец.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што для 90% кандыдатаў у дэпутаты ад БХД гэта першая выбарчая кампанія, у выніку якой яны атрымаюць вопыт для ўдзелу ў наступных выбарах.

0
ПРАЎДА / Адказаць
28.03.2010 / 22:58
Хлопцы, колькі вы будзеце вадзіць па пустыні людзей і збіваць хвалю пратэсту супраць рэжыму?Якая у Вас партыя у Вас клан 10-15 чалавек астатнія наіўныя людзі Вы увесь час скардзіцеся што Вас то той кінуў то той! Вам попрастуі так добра а скаргі для шэраговых. Чаму вы кажаце што Мілінкевіч Вас кінуў ен Вас не кідаў вы сттысты у гульне марыянетак.У еўропе даўноб ВЫ СУСТАРШЫНІ сашліб у нябыт за такія правалы а тут ВАС і ХРЭН не бярэ.ганьба а столькі на Вас ускладалі надзей!
0
Baravik / Адказаць
28.03.2010 / 23:52
Spadar ananim! BHD zmagaecca, jak mozha. Darechy, ne bez pospehu. Liudzi za imi iduc, i shmat. A Vy siadzice za kampom i pliavuzgaece. BHD, naperad!
0
Атаман Палескі / Адказаць
29.03.2010 / 12:25
Малайцы БХД-нікі ! Фактычна яны падтрымалі ідэю АГП аб абмяжаваным удзеле ў гэтай гульне пад назвай "выбары". Жыве Беларусь ! Разам да Перамогі 2011 !
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру