Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала шостай ў агульным заліку Кубка свету-2009/2010, набраўшы 770 балаў. У мінулым сезоне яна была сёмай з 776 баламі. У 2008 годзе Домрачава заняла 26-ы радок.

У гэтым сезоне спартсменка выйграла свае першыя гонкі (спрынт і пераслед у фінскім Конціалахці), двойчы была другой (у спрынце і пераследу ў нарвежскім Холменколене) і двойчы трэцяй (у індывідуальных гонках у шведскім Эстэрсундзе і на Алімпіядзе ў Ванкуверы).

Людміла Калінчык з 363 баламі заканчвае сезон на 27-м месцы (у 2009 годзе — на 72-м з 45 баламі). Надзея Скардзіна — 30-я з 323 ачкамі (была 38-й з 179), Вольга Кудрашова — 54-я з 87 (33-я з 229), Вольга Назарава — 74-я з 27 (39-я са 174), Людміла Ананька — 78-я з 23 (77-я з 27).

Кубак свету ў жанчын заваявала немка Магдалена Нойнер (933 балы). У мужчын перамогу атрымаў нарвежац Эміл-Хегле Свендсен (828 балаў).

Сяргей Новікаў заняў 26-е месца з 346 баламі (год таму 42-е з 182), Рустам Валіулін — 56-е з 94 (30-е з 279), Яўген Абраменка — 70-е з 51 (107-е з 1 балам), Аляксандр Сыман — 74-е з 45 (66-е з 73), Уладзімір Чапелін — 96-е з 16 баламі, Міхаіл Сямёнаў — 103-е з 10, Віталь Цветаў — 110-е з 5.

У агульным заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі заняла шостае месца (год таму восьмае), мужчынская — 11-е (10-е). Гэта азначае, што ў гонках наступнага сезону, як і адыходзячага, Беларусь можа выстаўляць па шэсць жанчын і па пяць мужчын.

У жанчын Кубак нацый выйгралі немкі, у мужчын — нарвежцы. У залік ішлі вынікі спрынтэрскіх, індывідуальных і эстафетных (за выключэннем змешаных) гонак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?