11 красавіка 2010 г. у Маладзёжным тэатры эстрады, што па вуліцы Маскоўская 18А, упершыню пройдзе конкурс-фестываль сярод гуртоў з жаночым вакалам Women's Fest 2010.

Напрацягу некалькіх месяцаў гурты дасылалі свае заявы на ўдзел і кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі прамоўтэры і арганізатары канцэртаў з розных гарадоў Беларусі, абірала найбольш вартых. Адзін з гуртоў быў выбраны праз ітнэрнэт-галасаванне.

Удзел у конкурсе прымуць Indra (рок, Полацк), Exist-M (метал, Мінск), Гаротніца (пажарны аркестар з жаночым вакалам, Мінск), UNIA (фолк-рок, Мінск), ZM99 (альтэрнатыва, Мінск), Рокаш (неа-фолк, Мінск), Rostra (трып-хоп, Мінск) і спецыяльны госць – HASTA LA FILLSTA

На фестывалі пераможцы будуць абраныя ў трох намінацыях: лепшы гурт, лепшая вакалістка на і галоўная інтрыга – самая харызматычная і сэксуальная рок-вакалістка на, за якую прагаласуюць самі гледачы.

Квіткі ў продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?