Беларуская хрысціянская дэмакратыя і аб’яднанне літаратараў-хрысціянаў «Дабравест» абвяшчае паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш.

Мэты конкурсу:

• яднанне прагрэсіўных творчых сіл на глебе дэмакратычных, хрысціянскіх і нацыянальных каштоўнасцяў;

• падтрымка таленавітай моладзі і адораных людзей з абласцей і раёнаў.

Умовы:

На конкурс прымаюцца вершы грамадскага гучання з выразнай пазіцыяй аўтара, з пашанай да гісторыі і традыцый народа, з клопатам пра экалогію душы і асяроддзя.

Тэрміны:

Конкурс праводзіцца з красавіка па чэрвень (уключна) 2010 года. Вынікі будуць падведзеныя да 1 жніўня г.г. Рукапісы можна дасылаць як у электронным выглядзе, так і на паперы з пазначэннем біяграфічных звестак, адрасу, тэлефона і іншых кантактаў аўтара.

Нашы адрасы:
220123, г. Мінск, а/с 324
[email protected]

Уганараванне:

Аўтары сямі лепшых вершаваных нізак атрымаюць памятныя прызы. Асобныя творы плануецца змясціць у альманаху «Дабравест».

Старшыня журы конкурсу — Павал Севярынец, сакратар — Галіна Каржанеўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?