Фэдэральны судзьдзя Аргентыны Норбэрта Ойарбідэ адмяніў амністыю, якая распаўсюджвалася на былога прэзыдэнта краіны Хорхе Відэлу (Jorge Videla).

Цяпер 81-гадовы экс-дыктатар часоў ваеннай дыктатуры 1976–1983 гг. можа быць асуджаны паводле абвінавачаньняў у выкраданьні людзей падчас так званай «бруднай вайны».

Відэла ўжо знаходзіўся некалькі гадоў пад хатнім арыштам, калі яго абвінавацілі ў выкраданьні дзяцей палітзьняволеных. Але ў 1990 г. разам з астатнімі арыштаванымі ён быў амніставаны прэзыдэнтам Карлясам Мэнэмам.