Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночнай палове, днём у многіх раёнах невялікі дождж. Месцамі туман. Раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С, днём плюс 4—10°С, па паўднёвым захадзе да плюс 13°С.

У Мінску 30 сакавіка воблачна з праясненнямі. Невялікі дождж. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 10—12°С.

У наступныя двое сутак, 31 сакавіка — 1 красавіка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

31 сакавіка ноччу ў паўночных раёнах невялікія дажджы. Днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 7—12 м/с, днём месцамі парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°С, днём плюс 10—16°С, па паўднёвым захадзе да плюс 18°С.

У Мінску 31 сакавіка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні 7—12 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу

плюс 6—8°С, днём плюс 13—15°С.

1 красавіка ноччу па паўднёва‑заходняй палове,

днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Днём месцамі навальніцы.

Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, днём — пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°С; днём плюс 6—13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?