Большасць з іх будуць зачыненыя і 2, і 5 красавіка.

Сёлета праваслаўныя, каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень у адзін дзень — 4 красавіка. Мы высветлілі расклад работы пасольстваў на велікодныя святы.

5 красавіка, у велікодны панядзелак, будуць зачыненыя пасольствы Францыі, Чэхіі, Польшчы.

2 красавіка, у Вялікую пятніцу, і 5 красавіка не будзе працаваць значная колькасць дыпламатычных устаноў, а менавіта пасольствы наступных краін: Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Славакіі і Балгарыі.

У сувязі з гэтым і самастойным падарожнікам, і турфірмам рэкамендуецца загадзя здаваць дакументы для афармлення візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?