Актывісту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Гомеля Аляксандру Шарыпаву пісьмова паведамілі, што не працягнуць з ім працоўны канракт на наступны дзень пасля рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. «А калі раптам станеш дэпутатам — мы знішчым сваё паведамленне», — сказалі кандыдату на прадпрыемстве.

А.Шарыпаў працуе вядучым інжынерам на прыватным прадпрыемстве «Гомелькаапдругрэсурсы». 25 сакавіка

ён атрымаў пасведчанне кандыдата ў дэпутаты Гомельскага гарадскога і абласнога саветаў дэпутатаў, а ўжо на наступны дзень — пісьмовае паведамленне з працы аб тым, што з ім не працягнуць кантракт.
«Я ім як костка ў горле, бо законы добра ведаю, асабліва Працоўны Кодэкс, выкрываю няпраўныя загады кіраўніцтва, дапамагаю судзіцца з наймальнікам незаконна звольненым працаўнікам, — кажа актывіст БХД. — Падставаў звольніць мяне раней не знайшлі — я не п’ю, не спазняюся, нараканняў па працы не маю. Вось адзіная іхная лазейка — кантракт».

Аднак калі Шарыпаў стане дэпутатам, то, згодна заканадаўства, звольніць яго змогуць толькі па ўласным жаданні. На думку кандыдата, ён мае падтрымку выбаршчыкаў і добрыя шанцы на перамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?