Паводле звестак МНС Расіі, у Боткінскую бальніцу дастаўлена 30-гадовая Рудэнка Вольга Аляксандраўна.

Пацярпелі таксама грамадзяне Малайзіі (два чалавекі) і Філіпін (адзін). Сярод загінулых ёсць грамадзянін Таджыкістана.

Боткінскую бальніцу, дзе знаходзяцца 13 пацярпелых, наведаў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, які перапыніў рабочую паездку ў Краснаярск і вярнуўся ў Маскву. Як паведамляе прэс-служба Белага дома, у бальніцу ён прыбыў з аэрапорта. У суправаджэнні міністра аховы здароўя і галоўнага ўрача бальніцы Пуцін наведаў палаты, дзе праходзяць лячэнне пацярпелыя ў тэрактах на станцыях маскоўскага метро.

Прэм'ер-міністр «пагутарыў з хворымі, пацікавіўся іх самаадчуваннем і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення».

У гутарцы з дактарамі Пуцін, «у прыватнасці, цікавіўся, ці дастаткова медыцынскіх сродкаў і абсталявання для аказання дапамогі». Галоўны лекар бальніцы «запэўніў прэм'ера, што пацярпелыя атрымліваюць увесь неабходны догляд і ніякіх праблем ні з медыкаментамі, ні з чымсьці іншым у бальніцы няма».

Паводле інфармацыі галоўнага лекара, якую прыводзіць РІА Новости, адзін пацярпелы знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, тры — у цяжкім. Праапераваны чатыры чалавекі. Пяцёра знаходзяцца ў аддзяленні рэанімацыі, астатнія — у лор-аддзяленні і аддзяленні нейрахірургіі.

У канцы свайго наведвання Пуцін паведаміў прысутным, што ўсе сем'і загінулых атрымаюць кампенсацыю ў 1 млн. рублёў (прыкладна 34 тыс. даляраў ЗША), цяжка пацярпелыя — па 400 тыс., тыя, хто атрымаў лёгкія траўмы, — па 300 тыс. рублёў.

Як паведамлялася раней, два выбухі на станцыях «Лубянка» і «Парк культуры» прагучалі раніцай 29 сакавіка з інтэрвалам менш за гадзіну. Загінулі 38 чалавек, 68 — пацярпелі. Распачаты крымінальныя справы на падставе артыкула «Тэрарыстычны акт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?