30.03.2010 / 14:28

Кэтрын Эштан: Аб’яднаная Еўропа будзе ўважліва сачыць за ходам мясцовых выбараў 1

Еўрасаюз спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць намаганні для забеспячэння дэмакратычнасці мясцовых выбараў.

Еўрасаюз спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць усе неабходныя намаганні для таго, каб мясцовыя выбары 25 красавіка адказвалі міжнародным стандартам і нормам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан ад 30 сакавіка.

У заяве гаворыцца, што апошнім часам у Беларусі абмяжоўвалася свабода сходу, асацыяцыі і выказвання.

«ЕС глыбока занепакоены ўціскам на прадстаўнікоў незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных структур у Беларусі. Так, няўрадавыя арганізацыі і апазіцыйныя партыі па‑ранейшаму сустракаюцца з цяжкасцямі пры рэгістрацыі. Гэтыя тэндэнцыі выклікаюць асаблівую занепакоенасць напярэдадні мясцовых выбараў. Для ЕС вельмі важна, каб яны прайшлі добра», — адзначае Эштан.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС падкрэслівае, што аб’яднаная Еўропа будзе ўважліва сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Эштан таксама асудзіла прывядзенне ў выкананне смяротнага прысудуу ў дачыненні да двух беларусаў у Мінску. Яна заклікала беларускія ўлады апублікаваць поўную інфармацыю пра гэта, а таксама ўвесці мараторый на вышэйшую меру пакарання.

Пры гэтым еўрапейскі чыноўнік пацвердзіла гатоўнасць ЕС супрацоўнічаць з Беларуссю, у прыватнасці, у рамках палітыкі «Усходняга партнёрства». Паводле яе слоў,

пашырэнне ўзаемадзеяння залежыць ад «канкрэтных захадаў Беларусі ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона».

Як паведамлялася, у нядаўнім адкрытым лісце да СМІ пасол Беларусі ў Бельгіі Уладзімір Сянько адзначыў, што ў «Беларусі і ЕС высокія чаканні ад двухбаковых адносін». «Не ўсім задаволеныя нашы партнёры ў Бруселі, але, што важна падкрэсліць, і асноўныя чаканні Беларусі не зусім задаволеныя Еўрасаюзам», — заўважыў Сянько.

Паводле яго меркавання, «падобная сітуацыя характэрная амаль для ўсіх галін супрацоўніцтва — ад палітыкі і эканомікі да кантактаў паміж людзьмі». «Мы ўсё яшчэ разлічваем на адчувальныя вынікі», — падкрэслівалася ў лісце.

Беларускі пасол звярнуў увагу на тое, што Мінск «пагадзіўся пачаць з ЕС дыялог па правах чалавека, нягледзячы на тое, што ЕС пакуль не выканаў адну з умоў гэтага дыялогу — план дзеяння для развіцця двухбаковых адносін».

0
Андрэйка г / Адказаць
30.03.2010 / 19:59
Вы яшчэ спадзяваіцеся?! Можна ўжо гаворыць што гэтыя "выбары" пройдуць, як заўсёды! Вось нядаўна мой сябар расказаў гісторыю (пісаць буду на рускам, каб перадаць ўсё што сказаў ён): -Слушай,Андрей я совсем недавно видел как на стендах (выборы-2010) один мужчина приклеил листовку с кандидатом от БНФ! А я спытаў у майго сябра: -ну і што? Мой сябар сказаў: - Так я ещё не всё сказал! Через минут пять к этому бедному стенду подходят мужчина с листовками и женщина с огромным флагом лукашистской партии "Белая Русь"! Короче мужчина заклеил листовку с БНФовцом, а также весь стенд, а эта лукашистка стояла и махала флагом! Гэта не жарт!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру