Сёлета «Наша Ніва» сьвяткуе сваю сотую гадавіну. Як і ўсяму незалежнаму ў Беларусі, «Нашай Ніве» даводзіцца існаваць у складаных палітычных умовах. Летась, як і многія іншыя выданьні, газэта была выкінутая з дзяржаўных падпісных каталёгаў. Дзеля таго каб газэта трапляла да сваіх чытачоў, Рэдакцыі давялося амаль з нуля стварыць складаную сыстэму для свайго распаўсюду. Тым мацней мы адчуваем вартасьць таго, што робім, што нараджаецца, дзякуючы ахвяраваньням тысячаў людзей. Тым з большым хваляваньнем чакаем 100-гадовага юбілею.

Так выпала, што яго адзначэньне пачнецца з Бэрліна, дзе гэтую падзею ладзіць Нямецка-беларускае таварыства.

У сераду 20 верасьня (пачатак а 20-й гадзіне) у Літаратурнай майстэрні (Literaturwerkstatt) у Бэрліне выступяць Андрэй Дынько, Андрэй Хадановіч і Лявон Вольскі. Доктар Райнэр Лінднэр (Фонд навукі і палітыкі) распачне вечар невялікім рэфэратам пра значэньне «Нашай Нівы» для беларускай гісторыі.

А ў пятніцу, 22 верасьня (пачатак а 20-й гадзіне) Лявон Вольскі і Андрэй Хадановіч зноў выступяць у Бэрліне - гэтым разам у кінатэатры Kino Krokodil, з паэзіяй і музыкай. Уваход: 5 эўра.

З дапамогай гэтых захапляльных вечарынаў бэрлінцы і беларусы Нямеччыны здолеюць глыбока зазірнуць у сучасную беларускую культуру.

Арганізуе імпрэзы Інго Пэтц і Нямецка-беларускае таварыства. Фундатарамі імпрэзаў сталі Фонд Робэрта Боша (Штутгарт) і Амбасада Нямеччыны ў Беларусі.

Перакладаць будзе Кася Іваноўская (Бэрлін)

У кастрычніку-лістападзе заплянаваныя таксама юбілейныя вечарыны і сустрэчы з чытачамі ў Менску (першая зь іх мае адбыцца 5 кастрычніка, а 19.00), Воршы (8 кастрычніка), Віцебску, Горадні. Рэдактары і аўтары «НН» таксама абяцаюць прыехаць у любы горад Беларусі, куды іх запросяць.

Інфармацыя пра бэрлінскія сустрэчы:

20 верасьня 2006 г., 20.00 – Літаратурная майстэрня ў Культурніцкім бровары (Literaturwerkstatt in der Kulturbrauerei (Prenzlauerberg, Berlin).

Уваход вольны

Literaturwerkstatt Berlin

Knaackstr. 97 (Kulturbrauerei)

10435 Berlin

www.literaturwerkstatt.org

Праезд:

U2 Eberswalder Straße

Tram 12/M1/M10 Eberswalder Straße

22 верасьня 2006, 20.00: - кінатэатар Kino Krokodil (Prenzlauerberg, Berlin)

Уваход: 5 эўра

KINO KROKODIL- KINO FÜR RUSSISCHEN FILM

Greifenhagener Strasse 32

10437 Berlin

www.kino-krokodil.de

Праезд:

S+U SCHÖNHAUSER ALLEE

Па дадатковую інфармацыяю і для арганізацыі інтэрвію зьвяртайцеся:

Інго Пэтц

0163-843-14-00

[email protected]

Вітаньне гэтым падзеям даслаў Юры Андруховіч: «Тры выбітныя беларускія асобы і юбілей легендарнай газэты ў рамках адной імпрэзы, ды яшчэ ў Бэрліне - ініцыятарам за гэта сардэчны дзякуй. Застацца спадзявацца, што гэта толькі пачатак, і што не ў апошні раз новая Эўропа адкрые саму сябе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0