Японская прынцэса Кіка нарадзіла ў сераду хлопчыка – абвесьціў Імпэратарскі палац неўзабаве пасьля першых паведамленьняў мэдыяў. Гэта першы мужчынскі нашчадак у японскай каралеўскай сям’і за апошнія больш як сорак гадоў.

Прынцэса і яе нованароджаны сын пачуваюцца добра – паведамляюць урадавыя крыніцы. Немаўля важыць больш за 2 500 грамаў і мае рост 49 сантымэтраў.

Кіко - жонка прынца Акісіна, другога сына імпэратара Японіі Акіхіта. Іхні сын будзе трэцім у чарзе прэтэндэнтаў на імпэратарскі трон.

Насьледнік трону, 45-гадовы прынц Нарухіта i яго жонка, 41- гадовая Масака маюць толькі адно дзіця – чатырохгадовую прынцэсу Aіка. Аднак згодна з цяперашнім законам, на імпэратарскі трон можа ўзысьці толькі мужчына.

Прынцэсе Кіка было зроблена кесарава сячэньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?