30.03.2010 / 17:16

«Катынь» А.Вайды пакажуць на расійскім канале «Культура» 3

2-га красавіка, ў прайм-тайм, а 20-ай гадзіне фільм вядомага польскага рэжысёра Анджэя Вайды «Катынь» пакажуць па расійскім канале «Культура».
Прынамсі, ён уключаны ў праграму перадач тэлеканала. Гэта першы паказ фільму Вайды на цэнтральным расійскім канале.

«Катынь» распавядае аб падзеях восені 1939 – вясны 1940 гадоў. Тады, пасля далучэння Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР, больш за 15 тысяч палонных польскіх афіцэраў былі расстраляныя на загад Сталіна.

У Польшчы адразу пасля выхаду на экраны ў 2007 годзе фільм стаў нечым кшталту нацыянальнага сімвала. Расійская публіка прыняла «Катынь» неадназначна, абвінаваціўшы Вайду ў русафобіі.

Пасля паказу «Катыні» ў студыі каналу «Культура» адбудзецца яго абмеркаванне.

АП

0
Dzjadulja / Адказаць
30.03.2010 / 18:18
Нешта ў лесе здохла, што у Расеі гэты выдатны фільм маюць намер паказаць!
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
30.03.2010 / 22:26
Толькі б паказ не адмянілі - абавязкова пагляджу.
0
Уладзiмiр / Адказаць
31.03.2010 / 00:48
У нас у Разанi "Катынь" шла год цi паўтара таму - у невялiкiм зале чалавек на 50. Мясцовая суполка "Мэмарiялу" прэзэнтавала. Цi то 2, цi то 3 сэанса. Дык што усе, каму патрэбна было, паглядзелi. На польскай с расiйскiмi тытрамi
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру