У выніку пажару на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе пацярпелі двое рабочых, адзін з якіх у цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыю.

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, пажарная сігналізацыя на прадпрыемстве спрацавала ў 13.53 30 сакавіка. На месца НЗ выехала больш за 20 адзінак тэхнікі.

Паводле слоў Габрылёва, адбылася разгерметызацыя шаравай арматуры на выхадзе з фільтра секцыі гудрону камбінаванай устаноўкі перапрацоўкі мазуту. Пры правядзенні рамонтных работ два работнікі адкрылі ўстаноўку, адкуль выліўся гарачы гудрон, аднаго з рабочых абпаліла гарачым гудронам, другі стаў ратаваць калегу і таксама атрымаў апёкі. Адбылося загаранне гудрону. Паколькі пажар адбыўся на выбухованебяспечным аб’екце, выклікалі тэхніку па пятым выкліку складанасці. У 14.14 адбылося ўзгаранне нафтапрадуктаў.

Пажар ліквідаваны, вядуцца аднаўленчыя работы. Людзей не эвакуявалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?