Грамадства22

Ня выключана, што на зьезьдзе «За незалежнасьць» будзе створаны аднайменны блёк

Перамовы аб стварэньні такога блёку ўжо пачаліся й будуць весьціся з рознымі сіламі: ад КХП-БНФ да сацыял-дэмакратаў

Тэма незалежнасьці Беларусі зноў трапіла ў эпіцэнтар грамадзкай увагі. Спачатку Аляксандар Мілінкевіч выступіў з зваротам да беларускага народу, у якім папярэдзіў пра небясьпеку правядзеньня рэфэрэндуму пра «канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы». Мілінкевіч піша, што фактычна ставіцца пытаньне, ці будзе існаваць Беларусь.

Ён малюе нярадасную пэрспэктыву, якая чакае беларусаў у выпадку далейшай інтэграцыі з Расеяй: «Аб’яднаемся – і нашы дзеці будуць ваяваць у Чачні, і скупяць нашыя прадпрыемствы і зямлю іхнія алігархі, і прыйдуць да нас іхнія мафія і злачынцы, і станем мы глыбінкай Расеі, дзе жывуць куды бядней, чым сёньня ў нас». Мілінкевіч не называе крыніцаў, зь якіх ён мае зьвесткі пра пагрозу беларускай незалежнасьці.

5 верасьня Партыя БНФ прапанавала правесьці форум «За незалежнасьць», старшынём аргкамітэту якога меркавана будзе менавіта Аляксандар Мілінкевіч. Старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што правядзеньне форуму магчымае ўжо пры канцы кастрычніка, а яго асноўнымі мэтамі будзе кансалідацыя ўсіх незалежніцкіх сілаў. Вячорка гаворыць, што пытаньне аб магчымым рэфэрэндуме ніколі не здымалася з парадку дня ў аб’яднанай апазыцыі. Разам з тым ён ня змог уцямна патлумачыць, чаму правядзеньне форуму заплянаванае менавіта зараз.

У аўторак інфармацыйнае агенцтва БелаПАН паведаміла, што падчас працы форуму «За незалежнасьць» можа быць утвораны і аднаіменны блёк на чале з тым жа Аляксандрам Мілінкевічам. У такім разе гэта будзе свайго роду кампэнсацыя за так і ня створаны Рух «За Свабоду».

Не сакрэт, што ён не паўстаў праз сабатаж партыйных лідэраў, што баяліся аслабленьня сваіх пазыцый. У колах блізкіх да Мілінкевіча спадзяюцца, што больш вольная форма блёку знойдзе згоду Вячоркі, Статкевіча, Палевіковай ды іншых партыйцаў.

Намесьнік старшыні ПБНФ Аляксей Янукевіч пацьвердзіў, што перамовы аб стварэньні такога блёку ўжо пачаліся й будуць весьціся з рознымі сіламі: ад КХП-БНФ да сацыял-дэмакратаў.

Пакуль цяжка даць адназначны адказ, наколькі прадстаўнічым будзе форум «За незалежнасьць». Адзін зь лідэраў АГП Аляксандар Дабравольскі ўранку ў сераду яшчэ ўвогуле нічога ня чуў пра гэтую ідэю.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць