31.03.2010 / 11:43

«Белтэлекам» запусціў сетку WiMAX у Мінску 3

Абвешчана пра пачатак тэстава‑камерцыйнай эксплуатацыі сеткі бесправаднога шырокапалоснага доступу ў інтэрнет WiMAX у Мінску.

«Белтэлекам» аб’явіў аб пачатку тэстава‑камерцыйнай эксплуатацыі сеткі бесправаднога шырокапалоснага доступу ў інтэрнет WiMAX у Мінску. На першым этапе сетка стандарту IEEE 802.16e пабудавана на аснове 22 базавых станцый кампаніі Huawei, якія працуюць у дыяпазоне частаты 3,5 ГГц.

Як паведамілі ў групе па інфармацыі і камунікацыі «Белтэлекама», бесправадны шырокапалосны доступ у інтэрнет на базе тэхналогіі WiMAX будзе прадстаўлены гандлёвай маркай byfly. Абанентам (у першыя часы — фізічным асобам) прапанаваны тарыфныя планы byfly «Плюс 1», «Плюс 2», «Дамасед Плюс» і «Дамасед XXL».

Доступ у інтэрнет у сетцы WiMAX можна атрымаць пры дапамозе USB‑мадэмаў кампаніі Huawei.

Яны будуць выдавацца абанентам пры заключэнні дагавора на ўвесь час яго дзеяння. Для кліентаў, якія ўпершыню стануць выкарыстоўваць WiMAX, прадугледжаны тэставы перыяд.

«Сетка WiMAX, першы фрагмент якой запушчаны ў Мінску 31 сакавіка, знаходзіцца ў тэстава‑камерцыйнай эксплуатацыі. Галоўная задача зараз — ацаніць яе магчымасці, здольнасць вытрымліваць нагрузку і вызначыць яе аптымальнае развіццё. Зрабіць гэта можна толькі разам з карыстальнікамі», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара «Белтэлекама» па камерцыйных пытаннях Андрэй Сабораў.

Пакрыццё Мінска сеткай WiMAX забяспечваецца 22 базавымі станцыямі, радыус дзеяння кожнай з якіх дасягае прыблізна кіламетр. У залежнасці ад шчыльнасці забудовы пакрыццё тэрыторыі радыёсігналам можа звужацца.

Намеснік генеральнага дырэктара «Белтэлекам» па тэхнічных пытаннях Сяргей Сівадзедаў растлумачыў, што колькасць базавых станцый на першым этапе дазваляе кропкава пакрыць радыёсігналам пэўныя раёны горада, таму пры пераходзе з зоны дзеяння адной базавай станцыі ў зону дзеяння другой неабходна перападключацца да сеткі. «У далейшым, калі зона пакрыцця будзе пашырацца, мы пачнем рэалізаваць «мабільны» патэнцыял стандарта WiMAX IEEE 802.16e. Да гэтага трэба рыхтавацца ўжо цяпер, прыцягваючы да тэставання тэхналогіі шырокую аўдыторыю», — адзначыў Сівадзедаў.

***

Базавыя станцыі размешчаны па адрасах:

• пр. Незалежнасці, 117

• пр. Незалежнасці, 169

• пр. Незалежнасці, 99

• вул. Захарава, 55

• пр. Пераможцаў, 21

• пр. Пераможцаў, 61

• вул. Гебелева, 7

• вул. Гурскага, 30

• вул. Залатая горка, 5

• вул. К. Лібкнехта, 63

• вул. Кульман, 27

• вул. М. Багдановiча, 155

• вул. Маякоўскага, 182

• вул. Мельнікайце, 7

• вул. Панамарэнка, 35а

• вул. Сяліцкага, 22

• вул. Сяліцкага, 82

• вул. Сцебенева, 10

• вул. Ціміразева, 9

• вул. Убарэвіча, 77

• вул. Шаранговіча, 19

• вул. Якубоўскага, 52

Зона пакрыцця адной станцыі складае прыблізна ад 500 да 1000 метраў.

***

WiMAX (англ. Worldwide Interoperability for Microwave Access) — тэлекамунікацыйная тэхналогія, створаная для аказання абанентам паслуг сувязі на вялікіх адлегласцях, у тым ліку і шырокапалоснага бесправаднога доступу ў інтэрнет. WiMAX дазваляе падключыцца абанентам да сеткі інтэрнет на хуткасці да 15 Мбіт/с у радыусе кіламетра. Патэнцыял тэхналогіі дазваляе ствараць бесправадныя высакахуткасныя сеткі ў маштабах гарадоў, не прывязваючы карыстальнікаў да пэўнага геаграфічнага пункта. WiMAX працуе ў дыяпазоне радыёхваляў ад 1,5 да 11 Ггц, у якім рэалізаваны стандарты для фіксаванага (стандарт IEEE 802.16d) і мабільнага (стандарт IEEE 802.16e) WiMAX.

0
Фізык / Адказаць
31.03.2010 / 16:13
Ох,і фанІць жа будзе ад гэтае сеткі. 1,5 - 11 ГГц. На рак хварэць юудуцб усе, з такім посьпехам
0
Міхаліна / Адказаць
07.04.2010 / 11:37
Тэхналогія, якая не мае ніякіх перспектываў - упэўнены прыём з гарантаванымі хуткасцямі - толькі ў некалькіх сотнях метраў ад базавай станцыі. Укладанні па грашох - касмічныя. Хуткасці - у параўнанні з 3G - кашачыя слёзы. Адзінае вытлумачэнне гэтай ініцыятывы Белтэлекама, якое я бачу - распілаваць дзяржаўныя грошы паміж сваімі перад немінучай прыватызацыяй кампаніі і прыватызаваць найбольш дакапіталізаваныя часткі сярод чальцоў сям'і самага беднага прызідзента Еўропы.
0
Libertarian / Адказаць
07.05.2010 / 14:43
А й сапраўды для здароўя шкодна. Такія вывернутыя на знайніцу мікрахвалёўкі з 1000 мэтровым радыюсам дзеяньня.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру