На фэстывалі Be2gether, які пройдзе ў Нарвілішках з 25 па 27 чэрвеня, выступяць два беларускія выканаўцы. Літоўцы абралі Лявона Вольскага і гурт Open Space.
Празь вялікую колькасьць заяваў ад беларускіх выканаўцаў, арганізатары фэсту разглядаюць магчымасьць зрабіць асобную беларускую сцэну.
Усяго арганізатары Be2gether разглядалі два дзясяткі прэтэндэнтаў на выступ на фэсьце ад Беларусі. Спыніцца вырашылі на кандыдатуры Лявона Вольскага, які выступіць на фэсьце сольна пры падтрымцы запрошаных музыкаў, а таксама на менскіх прыхільніках брыт‑попу Open Space.
Да раней абвешчаных хэдлайнэраў Empire of the Sun і Skunk Anansie дадаліся таксама брытанскі хіп‑хопэр Roots Manuva і праект Сяргея Шнурава «Рубль». Квіткі на фэст можна набыць у Беларусі — soundline.by
-
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў
-
Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам
-
Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары